Уладзімір Някляеў: Ёсць жа ў свеце шалёнае шчасце

Паэт і палітык напісаў навагоднi верш. Паэт і палітык Уладзімір Някляеў едучы на студыю «Радыё Рацыя» напісаў нешта «Сабачае-Навагодняе». Пажадай мне што-небудзь, што можаш сястры або братуПажадаць на Каляды. Я нават не ведаю што. Навагодняя ёлка міргае. І доўжыцца свята. І з шампанскага корак ляціць над рэкламаю «Суперлато». Можа быць мне білецік набыць? Ёсць жа ў свеце шалёнае шчасце. Ёсць жа ўдача на свеце. Прыхаваная, для аднаго. Але хто там, пад ёлкай на плошчы задушліва плача?Паглядзеў – там шчаня. І прынёс я дахаты яго. Калі свята ва ўсіх, і ў сабакі павінна быць свята.