Андрэй Сцепанюк: Спадзяюся, што і ў Беларусі з’явяцца школы імя Тарашкевіча

Дырэктар ліцэя з беларускай мовай навучання у Бельску-Падляшскім паразважаў адносна ролі Тарашкевіча ў гісторыі Беларусі. Пашырылася інфармаванасць пра асобу лінгвіста і палітыка Браніслава Тарашкевіча на Беласточчыне і ў Беларусі. Так лічыць дырэктар агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання у Бельску-Падляшскім Андрэй Сцепанюк, паведамляе «Радыё Рацыя». - У Польшчы адбываецца другі этап працэсу дэкамунізацыі. Інстытут Нацыянальнай памяці ў Польшчы вырашыў, што імя беларускага мовазнаўцы Браністава Тарашкевіча не павінна быць у назвах вуліц, пляцаў, паркаў.