![]()
Як Хрыстос сапраўды прызямліўся ў Гародні. Жыхарам Гродна, як і шматлікім гасцям, вядомая фігура-помнік Хрыста, які нясе на плячах крыж, перад галоўным уваходам у Катэдральную Базыліку Святога Францішка Ксаверыя ў цэнтры горада. Гісторыю фігуры узгадвае «Радыё Рацыя». Збавіцель там прадстаўлены ў стаячай паставе, нахіленым уперад пад цяжарам вялікага крыжа, які ён на плячах цягне на Галгофу, і на якім пазней сам будзе ўкрыжаваны. Правая рука пакутніка выцягнута. Апрануты Ісус у доўгую туніку з церневым вянком на галаве. Фігура ўстаноўлена на цокалі перад прыступкамі галоўнага ўвахода.