![]()
Напярэдадні Калядаў Бабруйск наведаў адзін з самых пазнавальных на сёння беларускіх спартоўцаў. Напярэдадні Калядаў Бабруйск наведаў шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе ды кікбоксінгу, а таксама вакаліст гурта «BRUTTO» Віталь Гуркоў. Разам з сябрам – журналістам ды музыкам Яўгенам Валошыным – яны ў якасці гасцей былі запрошаныя беларускамоўнымі курсамі «Мова Нанова». Адразу пасля імпрэзы ў Крэатыўнай прасторы «13:87» babruysk. by пагутарыў з адным з самых пазнавальных на сёння беларускіх спартоўцаў і пачынаючым музыкай Віталём Гурковым. «Вельмі прыемна прасоўваць беларускую культуру на міжнароднай спартовай арэне»– Віталь, ведаю, што перад курсамі «Мова Нанова» вы наведалі ў шпіталі паралізаванага ді-джэя Уладзімера Ліса… – Па-першае, я ехаў з трэніроўкі вельмі стомлены і ня ведаў чаго чакаць ад сустрэчы з Уладзімерам.