Як знакаміты князь Віцебскі апынуўся ў Новым Ёрку

Манумент Альгерду ў Віцебску — адзін з самых удалых конных помнікаў у Беларусі. Мы ўжо прызвычаіліся да велічнага і самага удалага з конных помнікаў на абшарах нашай Бацькаўшчыны. Я маю на ўвазе помнік Альгерду, што размясціўся ля віцебскай Ратушнай плошчы. Дарэчы, наконт самага ўдалага помніка на Беларусі, гэта не толькі маё прыватнае меркаванне, але і многіх іншых мастакоў і скульптараў. Але няшмат хто ведае, што помнік яго старэйшаму сыну князю Віцебскаму, Вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага, каралю Рэчы Паспалітай Уладзіславу Ягайла стаіць у самым сэрцы Амерыкі, ў Нью-Ёрку.