«Нават незнаёмцы пераходзілі на беларускую мову»

Як калядавалі ў Горадні за савецкім часам. Гарадзенцы пачалі аднаўляць калядную традыцыю 30 год таму. Удзельнікі тых падзеяў Мікола Таранда, Ігар Кузьмініч і Ларыса Ліс распавялі «Радыё Свабода», да каго тады хадзілі, што сьпявалі, як хто прымаў і чым частавалі. Сьвяты аднаўлялі з «Паходняй» наўздагон за менчукаміУ Горадні ўзяліся за традыцыйныя сьвяты, бо ў Менску ўжо нешта рабілі. Нельга было адставаць. Першае калядаваньне адбылося ці то ў 1987, ці то ў 1988 годзе. Гэтым тады займаўся клюб аматараў гісторыі і культуры роднага краю «Паходня». Яго стварылі ў сакавіку 1986 году.