![]()
24 снежня ў католікаў апошні дзень Адвэнту, яны рыхтуюцца да Вігіліі і святочнага набажэнства ў касцёлах, якое называецца пастэркай. Яна з’яўляецца першай урачыстасцю Божага Нараджэння, звязаная з біблейскім матывам чакання і малітвы віфліемскіх пастухоў, якія спяшаліся павітаць народжанага Сына Божага. І ўжо цяпер, па словах біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча, можна падводзіць вынікі года, паведамляе «Радыё Рацыя». Гэты год, паводле яго словаў, для Віцебскай дыяцэзіі быў няпросты, але сёлета было зроблена шмат карыснага ў парафіях.