![]()
У нядзелю, 24 снежня, а 13-й гадзіне адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме, дзе жыў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Унікальны выпадак, бо грошы на яе збіралі ўсім беларускім светам. Зрэшты, нічога не было б, каб не парупіўся Глеб Лабадзенка. Яны пазнаёміліся пры даволі камічных абставінах. Барадуліну было 64, Глеб жа падыходзіў паэту ва ўнукі, бо быў у пяць разоў маладзейшы за яго. Вучань звычайнай мінскай школы, ён вельмі здзівіўся, калі аднойчы пачуў ад настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, што Рыгор Барадулін не толькі жывы, але і жыве ў адным з ім горадзе.