![]()
Жорны гісторыі хутка меляць тых, хто не дбае пра сваю гісторыю. «Іншыя народы доўга выбіваліся з «хваробы» этнаграфізму», – адзначае ў каментары «Радыё Рацыя» старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вап. – 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта вельмі важная падзея для беларускай меншасці ў Польшчы. Нягледзячы на розныя антыбеларускія і крызісныя сітуацыі, якія адбываюцца ў самой Беларусі, ушанаванне і ўзгадка пра тыя важныя падзеі з’яўляецца нашым абавязкам. Зараз у свеце жорны гісторыі так хутка меляць тых, хто не дбае пра сваю гісторыю.