![]()
Мы пакуль што мала ведаем пра старажытныя цвержы на мейсцы нашых гарадоў. Пытанні гістарычнай тапаграфіі належаць да кола невывучаных праблем гісторыі Гомеля XVI — XVIII ст. Пэўныя дадзеныя для іх высвятлення даюць матэрыялы гомельскіх гаспадарчых рэвізій (інвентароў) XVII-XVIII ст. , картаграфічныя, археалагічныя і іншыя крыніцы. Яны дазваляюць уявіць асноўныя рысы тапаграфіі Старога Гомеля, лакалізаваць галоўныя вуліцы, гандлёвую плошчу, найбольш значныя аб’екты фартыфікацыйнага і культавага характера, піша nashkraj. info. Уласна гарадская, меская тэрыторыя (тапаграфія прадмесцяў у паведамленні не разглядаецца), абмежаваная ўмацаваннямі, у XVI-XVIII ст.