Лявон Вольскі: У СССР усе культурныя людзі слухалі «Голас Амерыкі»

Шпацыр па Мінску з легендарным беларускім музыкантам. Аповед пра Мінск Лявона Вольскага, які сёння грае святочны канцэрт з «Крамбамбуляй» ў Prime Hall, запісала Хрысціна Марчук для citydog. by. Наш маршрут ляжаў ад Акадэміі навук праз філармонію, Траецкае прадмесце і скончыўся ў раёне метро “Фрунзенская”, дзе доўгі час знаходзілася “кропка” гуртоў N. R. M. , Zet, “Крамбамбуля” і дзе неспадзявана для нас саміх чакаў сюрпрыз. “Вольскі, гэта добра, але ты разумееш, што цябе заваляць з такой карцінай?”Лявон прызначыў спатканне каля кінатэатра “Кастрычнік”.