Уладзімір Някляеў: Час паказвае, што мы, беларусы, абуджаемся

Паэт і палітык успамінае падзеі 19 снежня 2010 году. Дзень 19 снежня 2010 года запомніўся ў найноўшай гісторыі Беларусі як Плошча-2010. Менавіта ў гэты дзень, сем гадоў таму адбыўся жорсткі разгон дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Вынік брутальных дзеянняў сілавікоў вядомы: амаль усе тыя, хто адважыўся супернічаць з Лукашэнкам на тых выбарах, апынуліся за кратамі. У іх ліку быў і экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, які, дарэчы, да плошчы Незалежнасці, дзе і адбываліся самыя жорсткія падзеі, ў той дзень не дайшоў.