![]()
Яго страшэнна баяліся камуністычная наменклатура і кебічаўскае чынавенства. Калегі-аднадумцы па парламенце патрабавалі для яго і яго сям’і аховы. А сам ён 20 снежня 1994 года, падчас свайго знакамітага «антыкарупцыйнага даклада», прымусіў плакаць Аляксандра Лукашэнку. Чалавек «ад народа»Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання Сяргей Антонавіч Антончык належаў да той кагорты народных абраннікаў, якія былі апантаныя ідэяй сацыяльнай справядлівасці, роўнасці ўсіх перад законам. Жорсткая рэальнасць перакуліла іх рамантычныя памкненні.