![]()
Цiкавыя старонкi гicторыi беларускай дыпляматыi. «Радыё Свабода» публікуе рукапісны экзэмпляр папярэдняй дамовы між Беларускай ды Ўкраінскай Народнымі Рэспублікамі пра дзяржаўную мяжу. Адпаведныя перамовы праводзіліся ў красавіку 1918 года, але беспасьпяхова. Цяпер дакумэнт захоўваецца ў Дзяржаўным архіве вышэйшых органаў улады і кіраваньня Ўкраіны. Ягоны аўтар, магчыма, — Аляксандар Цьвікевіч, які тады ўзначальваў беларускую дэлегацыю на перамовах у Кіеве. 100 год украінскай і беларускай дыпляматыі адзначаюць па-рознамуВа Ўкраіне пачатак гісторыі нацыянальнае дыпляматыі вядуць ад лістапада 1917 году, калі была абвешчаная Ўкраінская Народная Рэспубліка.