Еўрапейскае прызнанне Вiтаўта Вялiкага

Менавіта ў часы Вітаўта Вялікае Княства стала вялікім паводле сваёй палітычнай ролі ў Еўропе. Бунт супроць ЯгайлыВітаўту выпаў цяжкі і драматычны шлях на вяршыню дзяржаўнай улады. Ягоны бацька Кейстут загінуў ад рук забойцаў падасланых Ягайлам. Вітаўт таксама быў зняволены ў Крэўскім замку, але здолеў вырвацца на волю. Ён не мог скарыцца з роляю Ягайлавага васала і не адпомсціць за бацькаву смерць. Шукаючы хаўруснікаў, Вітаўтспачатку накіраваўся да крыжакоў. 3 дапамогай Ордэна ён авалодау Коўнай і Трокамі, дайшоў да прадмесцяў Вільні, але ўрэшце мусіў пагадзіцца на мір з Ягайлам і атрымаў ад яго Горадню і Берасце.