![]()
Аўтакраты-фарысеі спяваюць хлуслівыя песні і хітранька назіраюць, як на іх рэагуе насельніцтва. Аўтакраты-фарысеі, якія існуюць ва ўсе часы, лічаць, што ёсць толькі адзін правільны шлях, той, які выбралі яны, а прапановы іншых — гэта спробы ворагаў павярнуць з азімуту і звесці за сабою народ. Такія кіраўнікі мяркуюць, што іхняга розуму, сілы і ўлады дастаткова, каб судзіць, што правільна, а што — няправільна. Слова «фарысей», перанятае сучаснай лексікай у старажытнай Іудзеі, дзе яно першапачаткова тычылася рэлігійнай плыні, цяпер часта вымаўляецца з адценнем пагарды, прыраўніваецца да азначэнняў — «крывадушнік» і «ханжа».