![]()
Першыя гербы, як гербы ў поўным сэнсе гэтага слова, зявiлiся на тэрыторыi сучаснай Беларусi прыкладна ў XIV стагоддзi. Яны, у адрозненне ад рыцарскiх заходнееўрапейскiх гербаў, мелi iншае паходжанне. З незапамятных часоў нашы продкi, славяне-крывiчы, карысталiся рознымi сiмвалiчнымi знакамi, якiя служылi iм не толькi знакамi маёмаснай прыналежнасцi, але i знакамi-абярэгамi, якiя павiнны былi дапамагчы iх уладальнiкам у паўсядзенным жыццi або абаранiць iх падчас вайсковай справы. Выявы гэтых сiмвалаў змяшчалiся як на прадметах бытавога ўжытку (упрыгожаннi, жыллё, адзенне i г.