![]()
Першую «Стэфку» Ігар Варашкевіч упершыню выканаў яшчэ ў складзе гурту «Бонда». Гурт «Крама» прэзэнтуе ў зімовым туры на TuzinFM сваю новую песьню «Стэфка праз 30 год», запісаную ўжывую ў студыі праграмы Belsat Music Live. Першую «Стэфку» Ігар Варашкевіч упершыню выканаў яшчэ ў складзе гурту «Бонда». Прэм’ера адбылася ў этэры Беларускага тэлебачаньня ў 1986 годзе. Потым песьня перайшла ў рэпэртуар «Крамы» і была запісаная для дэбютнага альбому «Будзь разам з намі» (1993), а ў 2007 годзе зьявіўся працяг гэтай кампазыцыі – «Стэфка праз 20 год». У праграме Belsat Music Live музыкі ўжывую прэзэнтавалі трэцюю частку – «Стэфку праз 30 год», якая бярэ ўдзел у аўдыёчарце на TuzinFM.