З’езд маўклівых геніяў

Цяжка абмінуць такую тэму, як зезд навукоўцаў. Эфір перапоўнены, але чым? Праўда, першы дзень з’езда кволенька цікавіў прэсу , яно і зразумела найгалоўнейшы навуковец да форуму яшчэ не дайшоў. Другі дзень узыйшло не толькі сонца, на трыбуну ўзняўся і Аляксандр Лукашэнка. Планавалася, што да абеду выступяць восем чалавек, удалося толькі чатыром, час астатніх, выходзіць, “з’еў” Аляксандр Рыгоравіч. І гэта яшчэ мяккі варыянт, бо кандыдатаў у дэпутаты пры адборы пужалі, што прыдзецца сядзець у залі без права выхаду аж сем гадзін. Куды ні заглянеш, усюды – цытаванне і тлумачэнне выказванняў Аляксандра Рыгоравіча.