«Сталіна не віню. Болей – сваіх»

Неверагодныя гісторыі ад хутараніна з-пад Докшыц. Гэтага чалавека я ўбачыў, калі ехаў па дарозе зь Вялейкі на Докшыцы. А ён ехаў на ровары з Докшыц. Я, вядома, ня мог не затармазіць, каб палюбавацца ім. Чорнае паліто, кепка, круглыя акуляры і белая доўгая барада. «Няўжо сьвятар?» — падумаў я. Але чаму на ровары? Так павінен выглядаць сапраўдны сьвяты Мікола. Так можа выглядаць стары вясковы настаўнік. Разгаварыліся. Чалавека завуць Сяргей Бабаец. Яму неўзабаве 80 гадоў. І ён не настаўнік, а былы трактарыст. Жыве разам з жонкай на хутары, каля вёскі Краснае Беразіно.