Мінскія праграмісты стварылі сэрвіс, што вызначае ўсе беларускамоўныя месцы паблізу

Акрамя таго, у праграме пазначаныя месцы, дзе беларускамоўным наведнікам прапануюць зніжкі за мову. І цяпер ім патрэбныя людзі ў каманду, якія б маглі дапамагаць пашыраць мапу беларускамоўных кропак па ўсёй Беларусі, дадаваць тыя, пра якія вядома, і ствараць новыя. Прапаноўваць кавярням ды рэстарацыям міні-размоўнікі, каб афіцыянты ды адміністратары маглі адказаць па-беларуску хаця б на элементарныя пытанні ды пажадаць беларускамоўнаму чалавеку «смачна есці!», піша nn. by. Гаворка пра новы сайт Say. by, што запрацаваў у лістападзе. У яго ёсць і мабільнае прыкладанне.