Стартавала кампанія «Літара Ў патрабуе дапамогі!»

Ў нескладовае для беларусаў – гэта не проста адна з літар алфавіта. У Беларусі на платформе talaka. by стартавала кампанія «Літара Ў нескладовае патрабуе дапамогі!». Што такое Ў нескладовае для беларусаў? Гэта не проста адна з літар алфавіта! Гэта тое, што вылучае беларусаў сярод іншых нацый. Літара Ў нескладовае гэта тое, што робіць нас адметнымі. Беларусь — адзіная краіна ў свеце з помнікам літары Ў нескладоваму (Полацк). «Ў нескладовае», між іншым, гэта і айчынны гурт. 30 снежня 2017 і 4 студзеня 2018 у Мінску адбудуцца пробныя дзіцячыя святочныя імпрэзы «Казка пра літару Ў нескладовае, якая ўратавала Каляды і Новы Год» (Навагодняя казка на роднай мове для дзяцей і бацькоў).