Яны былі першыя: Ян Чарапук

Гicторыя БНР - гэта тое, чым варта ганарыцца. Чарапук Ян (Янка) Антонаў. Нарадзіўся 12. 08. 1896 г. у м. Новы Двор Сакольскага пав. Горадзенскай губ. (цяпер вёска ў Сакольскім пав. Падляскага ваяводзтва, Польшча). Памёр 16. 11. 1957 г. у г. Чыкага (штат Ілінойс, ЗША). Пахаваны на могілках сьв. Войцеха ў Чыкага. Псэўданім: Янка Змагар, перадае «Радыё Свабода». Мы маем дзьве характарыстыкі Я. Чарапука. У Чыкага Я. Варонка «трусіць і трасецца», а «Чарапук ходзіць героем». Так пісаў у 1950 першы паваенны кіраўнік Рады БНР М. Абрамчык, які ня раз кантактаваў з Чарапуком асабіста.