![]()
Удзельнікі асьвячэньня ўсклалі да падножжа крыжоў кветкі і запалілі сьвечкі. У Вераб’ёвым лесе пад Хайсамі (Віцебскі раён) 9 сьнежня былі асьвечаныя крыжы, усталяваныя ў памяць бязьвінных ахвяраў, расстраляных на гэтым месцы ў 1937-1941 гадах катамі НКВД. Крыжы асьвяціў пробашч віцебскай парафіі сьвятога Антонія ксёндз Вячаслаў Барок, пiша vitebskspring. org. Удзельнікі асьвячэньня ўсклалі да падножжа крыжоў кветкі і запалілі сьвечкі. Гучалі шчырыя малітвы. Каб абралі лепшую будучыню… Фото: vitebskspring. org Зьвяртаючыся да Ўсемагутнага, айцец Вячаслаў прасіў блаславіць крыжы, узьнесеныя на месцы зьдзяйсьненьня злачынстваў чырвонага тэрору.