Уладзе веры няма

Не веру, прычым ніводнай яе галіне! «Не надо думать – с нами тот, кто все за нас решит» (У. С. Высоцкі). Вось чытаю на розных мясцовых сайтах справаздачы аб тым, як хутка ў Салігорску пачалі будаваць другую паліклініку ў новым мікрараёне. Хутка, бо не прайшло і некалькіх дзесяцігоддзяў, як яе павінны былі пабудаваць. Хто толькі не падымаў гэтую праблему-праблем пабудовы другой паліклінікі ў Салігорску: і актыўныя грамадзяне Салігорску, і незалежныя прафзвязы (НПГ), і розныя грамадскія аб’яднанні, і “Еўрапейская Беларусь”, і ,канешне ж, АГП, калі я быў кіраўніком яе абласной арганізацыі.