«Крамбамбуля» ўводзіць свае ордэны і медалі

Атрымаць іх можна будзе падчас канцэрту «Партызаны каляднага лесу». Гурт (і партызанскі атрад) «Крамбамбуля» прадставіў здымкі ўзнагарод, якія можна будзе атрымаць ад музыкаў 21 снежня ў Prime Hall падчас святочнага канцэрту «Партызаны каляднага лесу». Намінаваць сябе ці блізкага чалавека на ордэн ці медаль можа кожны беларус, піша novychas. by. Агулам прадстаўлена пяць узнагарод: «Ордэн Зялёнага дуба», «Ордэн Дзеда Талаша», «Ордэн Міколкі Паравоза», медаль «За Калядны настрой», медаль «За нашу і вашу свабоду». З 2015 года «Крамбамбуля» жыве ў лесе. Натуральна, што там бракуе жалеза, таму ўзнагароды выраблены з дрэва.