Іераманах незалежнай Беларускай царквы: Мне з’явіўся сам Гасподзь

Як будучы святар перамог спецтурму КДБ СССР. Адзіны іераманах Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы Вікенцій (у міру Віктар Кавалькоў) – былы лейтэнант ГРУ прайшоў праз пекла спецтурмы КДБ СССР. Змешчаны ён быў для спецлячэння пасля таго, як стаў сцвярджаць у 80-гады пра існаванне Бога. У турме прайшоў праз смяротна небяспечнае лячэнне інсулінам. Якое праз пэўны час было забаронена міжнароднымі інстытутамі. Пасля прыходу да ўлады Міхаіла Гарбачова, Кавалькоў быў вызвалены. Прыйшлося шмат перажыць, а вера да Бога ўмацавалася. Здароўе было падарвана.