![]()
Як ішло змаганне за незалежнасць Беларусі. У «Бібліятэцы Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другі». Прапануем фрагмэнты з кнігі. 446 601 подпіс за рэфэрэндумДа разгляду пытаньня аб рэфэрэндуме Вярхоўны Савет зьвярнуўся толькі 27 кастрычніка. З моманту, калі Цэнтральная выбарчая камісія пацьвердзіла сапраўднасьць больш як 380 тысяч подпісаў і накіравала ў парлямэнт сваё станоўчае заключэньне пра прызначэньне рэфэрэндуму, прайшло амаль паўгода. Нам былі вядомыя асноўныя аргумэнты апанэнтаў, якія, у асноўным, зводзіліся да двух: што нібыта Ініцыятыўная група парушыла закон і што рэфэрэндум і датэрміновыя выбары прывядуць да «безуладзьдзя» і «хаосу».