У Вільні ўшанавалі Слуцкіх Герояў

28 лістапада ў Вільні адзначылі 97-ыя ўгодкі Слуцкага паўстання. Нагадаем, што Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і снежні 1920 году. Асноўнай рухаючай сілай Слуцкага збройнага чыну сталася сялянства, якое супраціўлялася савецкай палітыцы ваеннага камунізму і падтрымлівала ідэю незалежнасьці Беларусі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 году. Збройны чын узначалілі прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі і шляхты, пiша westki. info. Першы Беларускі З’езд Случчыны, скліканы ў лічбе 107 дэлегатаў, перад пачаткам паўстання заявіў: „Вітаем Раду Беларускай Народнай Рэспублікі і сведчым, што ўсе свае сілы аддадзім на адбудову Сваёй Бацькаўшчыны.