UZARI: Беларуская мова прагучала ў самым сэрцы Масквы

Беларускі музыкант выступіў на адным з самых значных у свеце бізнес-адукацыі мерапрыемстве. Беларускі выканаўца UZARI выступіў у Маскве на Synergy Global Forum — адным з самых значных у свеце бізнес-адукацыі мерапрыемстве. На адной з самых буйных пляцовак Расіі — СК Алімпійскі UZARI выступіў разам з такімі сусветнымі знакамітасцямі, як Нік Вуйчыч, Рычард Брэнсан, Олівер Стоўн, Далай-Лама XIV, Нассім Нікалас Талеб і інш. Гасцямі імпрэзы сталі больш 19 500 удзельнікаў з усяго свету, пiша novychas. by. Спявак апублікаваў у Instagram відэа свайго выступу і напісаў пост: Я ўдзячны усім, хто прымаў удзел у гэтай імрэзе.