![]()
На мінулым тыдні віцэ-канцлер Германіі, міністр замежных спраў Зігмар Габрыэль сустрэўся з беларускім апазіцыянерам Мікалаем Статкевічам. “Народная Воля” пацікавілася падрабязнасцямі іх дыялогу. – Сустрэча для мяне была раптоўнай, – шчыра гаворыць Мікалай Віктаравіч. – Зранку дачка напісала пра тое, што на яе выйшлі з каманды віцэ-канцлера – яны шукалі мой тэлефон. Кацярына і Зігмар Габрыэль знаёмыя, таму што, калі мяне ў 2010 годзе пасадзілі, яна каля дзвюх тысяч лістоў накіравала нямецкім палітыкам і ва ўсе тамтэйшыя сродкі масавай інфармацыі.