Краіна цудаў

Беларусь – гэта насамрэч terra incognita, фішка для замежных турыстаў! Можна ладзіць экскурсіі, распавядаючы пра недарэчнасці нашага жыцця і ўключаючы пачуццё гумару ды аптымізм замежнікаў, бо… Яны тут праездам, вядома, а мы… Мы ж застаемся жыць тут. І такое адчуванне, што застаюцца тут жыць людзі з жалезнымі нервамі і моцным пачуццём гумару. Да таго ж яно так моцна прыхавана, што адразу не знойдзеш. Затое не скрадуць – проста партызанскае пачуццё гумару! Пачнем з крымінальнай хронікі. Справу “Белага легіёна” ў Беларусі як адкрылі, так і закрылі – ні з пушчы ні з лесу.