![]()
Маладая сьпявачка распавядае гісторыю свайго жыцьця – ад падлеткавага ўзросту да сёньня. Маладая сьпявачка Адэля Вольская прэзэнтуе на TuzinFM першую паўнавартасную працу «Казка», у якой распавядае гісторыю свайго жыцьця – ад падлеткавага ўзросту да сёньня. Упершыню ўсур’ёз пра свае музычныя амбіцыі Адэля заявіла летась, калі прэзэнтавала EP «Усё атрымаецца». Яе песьні выклікалі інтарэс з боку слухачоў. Выйшла так, што ў летнім топ-12 на «тузіноўскім» Soundcloud панавалі Вольскія. Пры канцы восені 2017 году сьпявачка разам зь сябрамі давяла да ладу паўнафарматны альбом «Казка», у які ўвайшло 9 песень.