Івонка Сурвіла: Беларускi народ павiнен быць гаспадаром на сваёй зямлі

Слова «Салідарнасць» павiнна стаць для кожнага з нас нацыянальнай каштоўнасцю. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая з’ехала з Беларусі ў 6-гадовым узросце, распавяла «Большому» пра палiтычную дзейнасць у эмiграцыi. — Што такое БНР зараз? Гэта клуб, грамадскае аб’яднанне? Як вы самі ўспрымаеце Раду БНР?— Рада Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта найстарэйшая дзейная беларуская палітычная і дзяржаўная інстытуцыя, створаная Першым Усебеларускім Кангрэсам у Менску ў 1917-м годзе, і якой Кангрэс перадаў свае паўнамоцтвы. Яна абвесьціла незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году, і толькі дзякуючы існаваньню Рады БНР была створана БССР і паўстала ў 1991-м годзе незалежная дзяржава Беларусь.