![]()
Міхась Булавацкі стаў для роднага горада бадай што асветнікам-універсалам. 27 лістапада ў Гродне свае кнігі прэзентаваў Міхась Булавацкі, вядомы магілёўскі настаўнік матэматыкі, журналіст, пісьменнік і грамадскі дзеяч, піша «Народная Воля». Першую з іх «Пра жыццё, пра волю, пра сябе…» складаюць 45 перакладзеных вершаў Уладзіміра Высоцкага. Яе Міхась Булавацкі рыхтаваў 15 гадоў: «Высоцкі – фігура даволі прыкметная ў Савецкім Саюзе. Пісаў песні пра свабоду, жывучы ў краіне несвабоды». Менавіта з перакладаў твораў Высоцкага пачаўся шлях Міхася Булавацкага да беларускай мовы яшчэ ў часы Перабудовы: «Неяк слухаў песні Высоцкага, і некалькі радкоў вельмі добра ляглі на беларускую мову.