![]()
Прэміяй Беларускага ПЭН-цэнтру адзначылі кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у студзені 1995 году. Першым старшынём журы быў народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў. Сёлета вызначаны 36-ы ляўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча, перадае svaboda. org. Сябра Адамовіча пісьменьнік Уладзімер Арлоў кажа, што Адамовіч быў ня толькі выбітным пісьменьнікам — ён шмат чаго прадказаў: крывавыя падзеі ў Вільні, тое, што КПСС вось-вось сыдзе. . . На думку спадара Арлова, асоба Адамовіча была вышэйшая за ягоныя творы.