Беларуская зорка більярду: Даводзіцца тлумачыць, што Беларусь не Расея

Маргарыта Фефілава распавяла, як дасягнула высокіх вынікаў у більярдзе, а таксама паразважала пра гісторыю Беларусі. Упершыню беларуска ўзначаліла эўрапейскі рэйтынг у пуле — адной з самых папулярных разнавіднасьцяў лузнага більярду. У жніўні 20-гадовая Маргарыта Фефілава стала першай на этапе Эўратуру ў Нідэрляндах, а нядаўна паўтарыла вынік на аналягічным турніры ў Партугаліі. У жаночым пуле прадстаўніцы Беларусі так высока яшчэ не сягалі, пiша «Радыё Свабода». Маргарыта Фефілава, №1 этапаў Эўратуру Пул — самы малады від більярду, вытокі якога ідуць з Амэрыкі.