![]()
Дзень, якi варта памятаць кожнаму беларусу. У лістападзе і сьнежні 1920 году беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялянаў, аказалі супраціў наступаўшым савецкім войскам и паспрабавалі абароніць Случчыну. У беларускай замежнай літаратуры пра Слуцкі збройны чын 1920 года згадваецца мала. Апублікаваны ўспаміны ўдзельнікаў паўстання ў некаторых беларускіх газетах замежжа. Чатыры старонкі пра паўстанне напісаў Язэп Найдзюк у сваёй кнізе “Беларусь учора і сяньня” (1943 г. , перавыдадзена ў 1993 годзе), пiша Анатоль Грыцкевіч для Народнай волi.