![]()
Пачынальнік гістарычна-дэтэктыўнага жанру беларускай літаратуры і сам быў неардынарным чалавекам. 26 лістапада — дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча. Для нас ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі — Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч. Яго, адкрывальніка ў нашай літаратуры гістарычна-дэтэктыўнага жанру, неверагодна цікава чытаць. Пра гэта Ўладзімер Сымонавіч выдатна ведаў і сам; ён любіў казаць: «. . . Пісаць трэба так, каб вашы кнігі зь бібліятэк кралі. Мае крадуць», — дадаваў ён праз паўзу. Сёньня герой 20 незвычайных фактаў на «Радыё Свабода» — Уладзімер Караткевіч.