![]()
«Словы і вобразы» займальна распавядаюць пра ўсе найгалоўнейшыя этапы руху літаратуры ў гісторыі. Пад грыфам прыватнага выдаўца Змітра Коласа выйшла кніга «Словы і вобразы». Яе аўтар — перакладчык і выкладчык Лявон Баршчэўскі — вызначае жанр выданьня як аўтарскі падручнік па літаратуры для школьнікаў, але насамрэч гэта цудоўная чытанка для ўсіх, хто цікавіцца скразным кантэкстам усясветнага літаратурнага працэсу. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Квінтэсэнцыяй кнігі можна лічыць змешчаны ў ёй верш слыннага паэта Алеся Салаўя:Пачні з Гамэра, ці пачні з Сакрата:Паэмаў — безліч, філосаваў — цьма.