![]()
БНР - адзін з найбольш важных эпізодаў беларускай гісторыі. Адмысловую канферэнцыю, прысвечаную 100-годдзю БНР, арганізаваў Цэнтр беларускіх студыяў Варшаўскага ўніверсітэта, паведамляе «Радыё Рацыя». Навуковы сход урачыста адкрыў дырэктар Студыюм Усходняй Еўропы Ян Маліцкі. Гісторык зазначыў, што нягледзячы на тое, што БНР не ўдалося абараніць незалежнасць, важна тое, што беларусы разам з іншымі народамі Еўропы заявілі пра сваё імкненне да самастойнасці:– Удзельнікі і арганізатары хочуць прыгледзецца 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі, якое набліжаецца, БНР, як спробе стварэння незалежнай беларускай дзяржавы.