![]()
У нацыянальным развіцці беларусы праходзяць тыя ж этапы, што і еўрапейскія суседзі. Ураджэнец Гродзеншчыны, філосаф і публіцыст Пётр Рудкоўскі не адзін год правёў за мяжой: магістарскую адукацыю атрымаў у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, у Варшаўскім універсітэце абараніў кандыдацкую дысертацыю. Акрамя Беларускага Калегіума ў Мінску выкладаў у ЕГУ ў Вільні, у шэрагу польскіх універсітэтаў, Каледжы св. Фамы Аквінскага ў Кіеве. Пётр з’яўляецца лаўрэатам міжнародных стыпендый, а таксама лаўрэатам польскай прэміі Льва Сапегі. З 2012 па 2016 гг.