«Ушаноўваючы памяць удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну, мы жывём як нацыя»

КХП-БНФ запрашае адзначыць угодкі Слуцкага збройнага чыну. Адказны сакратар Сойму Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі - БНФ Алесь Чахольскі запрашае ўсіх, каго хвалюе лёс Беларусі, адзначыць 26 лістапада ўгодкі Слуцкага збройнага чыну, піша novychas. by. Заяўнікі 20 лістапада атрымалі дазвол ад Мінскага аблвыканкама на правядзенне акцыі. Удзельнікі акцыі праедуць на аўтобусе па маршруце Грозаў — Семежава — Вызна — Слуцк. У вёсках Капыльскага раёну Грозаве і Семежава мітынгі запланаваны на 11 і 12 гадзін адпаведна, у мястэчку Вызна Капыльскага раёну мітынг пачнецца каля 13.