Вінцук Вячорка: Ці сымбалізуе тарашкевіца камунізм?

Тарашкевіч як парлямэнцкі прамоўца і публіцыст гаварыў і пісаў рознае, але ён хацеў аб’яднаць Беларусь. «Калі я ў маладосьці мэгатонамі глытаў у віленскіх бібліятэках і прыватных зборах забароненыя ў БССР тэксты пра беларускі рух Заходняе Беларусі, калі слухаў успаміны й развагі Лявона Луцкевіча, ня мог перадбачыць, што тагачасныя палітычныя хады, ярлыкі й стэрэатыпы адродзяцца амаль праз стагодзьдзе», - піша «Радыё Свабода» Вінцук Вячорка. Калі я асэнсоўваў правапісную традыцыю Тарашкевіча (і прыдумаў для яе назву тарашкевіца), яна для мяне ўвасабляла несавецкае, аўтэнтычнае ўпарадкаваньне літаратурнае мовы ў процівагу навязанай камуністамі русыфікатарскай рэформе правапісу 1933 году.