![]()
Зміцер Ягораў прабег больше за 42 км, каб на вяршыні разгарнуць свой сцяг. Марафон у Афінах быў для мяне непрыступнаю гарою, да якой я падышоў і з жахам глядзеў на далёкую вяршыню. Скарыць яе можна толькі крок па кроку, і пачынаць трэба ўжо цяпер. Каб на вяршыні разгарнуць свой сцяг. І зразумець, што ўсё не было дарма. Для мяне марафон пачаўся з… шакаладнага пячэння браўні. Адмысловыя аўтобусы завезлі тысячы бягуноў з Афінаў у Марафон за 2-3 гадзіны да старту. І пакуль частка народу пераапраналася ці разміналася, я. . . усеўся есці пячэнне, запіваючы яго міндальным малаком.