![]()
Бамбане па поўнай. Уявіце, што пачнецца, калі ў будучай Беларусі пачнуць пераназываць вуліцы і плошчы, як на Захадзе, у гонар тых, хто спрычыніўся да дзяржаўнасьці. Бамбане па поўнай. Нехта ў нас быў чыноўнікам у пэрыяд царызму. Другі пісаў ліст кайзэру ці паверыў Пілсудзкаму і расчараваўся. Трэці заігрываў з камуністамі. Чацьвёрты пайшоў у нямецкую адміністрацыю. Пяты скакаў з парашутам ад ЦРУ над Налібацкай пушчай. Шосты «калябараваў» з КПСС пасьля вайны. Але ніхто зь іх ня быў, па-сутнасьці, калябарантам, бо не было каму здраджваць, не было сваёй дзяржавы.