![]()
Застаецца ўжо не болей як 4 месяцы да самай знакавай у айчыннай гісторыі - абвяшчэння БНР. Аднак яшчэ і сёння многімі палітыкамі, прычым і высокага рангу, Беларуская Народная Рэспубліка ўсяляк ігнаруецца, не прызнаецца за нашу першую ў ХХ стагоддзі нацыянальную дзяржаву, стваральнікі якой нават і ў часы нямецкай інтэрвенцыі набраліся смеласці абвясціць незалежнасць роднай Бацькаўшчыны. Гэта была вартая самай вялікай павагі справядлівая рэакцыя беларускіх палітыкаў на ўпартую адмову бальшавіцкага ўраду Савецкай Расіі даць законнае права нашаму народу на стварэнне ўласнай дзяржавы.