У Маладзечна адкрылася выстава «Праўда пра Курапаты»

Для жыхароў Маладзечна выстава значная тым, што пасля вайны ў горадзе лютавала абласное МГБ. У Грамадскім цэнтры Маладзечна адкрылася дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты», падрыхтаваная грамадскай ініцыятывай «Эксперты ў абарону Курапатаў» разам з суполкай «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў. У адкрыцці ўдзельнічалі каля 20 прадстаўнікоў грамадскасці, у тым ліку грамадска-палітычны дзяяч Алесь Капуцкі, мастакі Генадзь Драздоў і Рыгор Мяжуеў, мясцовыя актывісты Алег Яхімовіч і Алесь Бадзін, афганец Алег Усаў, пенсіянерка Ганарата Шырвель.