![]()
На прэзентацыю рамана «Беларусалім» сабралася 300 чалавек. Гэты раман Павел Севярынец пісаў 12 гадоў. Былі самыя розныя гісторыі, калі рукапіс «Беларусаліму» канфіскоўвалі сілавікі. Потым нейкім цудам кніга зноў вярталася да Паўла, пiша nn. by. «Па-над гатэлем «Беларусь» задрыжэла халодная зорка. Ледзь бачная кропля святла. Слязінка ў прадонні. Чалавек у чорным спінжаку, які стаяў на Траецкім мосце праз Свіслач, плюнуў уніз. Маленькі згустак цяпла аддзяліўся ад цела і праз імгненне пацалаваў цемру», — так пачынаецца твор Севырынца. На прэзентацыю кнігі ў бізнэс-цэнтр «Вікторыя» прыйшло каля 300 чалавек.