Ці атрымае «Белсат» фінансаванне на 2018 год?

Агнешка Рамашэўска-Гузы распавяла, як выглядае сітуацыя з фінансаваннем тэлеканала. Як выглядае сітуацыя з фінансаваннем „Белсата”? З такім пытаннем карэспандэнт “Радыё Рацыя” звярнуўся да дырэктаркі тэлеканала Агнешкі Рамашэўскай-Гузы. - Ёсць палітычная воля на тое, каб тэлеканал „Белсат” прафінансавалі і ў наступным годзе. Можаце пацвердзіць ці абвергнуць гэту інфармацыю?- Гэта праўда. Я пераканана, што палітычная воля і адпаведнае рашэнне кіруючай большасці на гэта ёсць. Незалежна ад таго, што былі разнастайныя дыскусіі на гэтую тэму, але рашэнне аднак такое.